Давно не выкладывала ничего подобного. Но сегодня сам бог велел.
Разбудил телефонный звонок из редакции "ЛіМ", где я прохожу практику и не показываюсь уже почти неделю. Звонят и говорят: не хватает материала! Высылай всё, что есть, прям всё-всё-всё!
И я за 10 минут сажусь и пишу эссе.
Вядома, хто каго.
Пра беларускую культуру шмат чаго гавораць, і часцей за
ўсё разважанні супрацьлеглыя. Нехта кажа, што няма сапраўднай беларускай
літаратуры. А мой выкладчык па рускай нядаўна сказаў, што ўзровень нашай значна
перавышае планку “расейскай” літаратуры. Але чаму так атрымліваецца, што тыя,
хто ведаюць і пішуць, шануюць, а астатнім і дазнацца неадкуль?
Гэта пытанне паспрабавала вырашыць на ўласным попыце. А з
чаго ж яшчэ пачаць, як не з літаратурная вечарыны, якая якраз адбылася 21
ліпеня на фестывалі “Дах-11”?
Ледзь паспеўшы на пачатак, я некаторы час блукала па
амаль пустой залі ў чаканні. Недзе зверху было чуваць выступленне “Умкі і
бранявіка”, якія ў той жа час давалі бясплатны канцэрт. Колькі гэта павінна
было працягвацца, я не ведала, але шчыра спадзявалася, што выступленне
падыходзіць да завяршэння, і як толькі замаўчыць Умка, я пачую голас
беларусаў-паэтаў.
Толькі падыходзячы да другого канца залі я зразумела, што
іх голас вяшчае ўжо не першую хвіліну. Вядучага было амаль не чувать, а незвычайны
свет, які ўсталявалі на месцы ўмоўнай сцэны, надаваў чытаючым вельмі незвычайны
выгляд сініх манстракоў. Гэта пры тым, што чутно паэтаў было толькі самім
паэтам.
Па чарзе на пляцоўцы выступілі Арцём Кавалеўскі, Вольга
Гапеева, Сяргей Календа. Кацярына Макарэвіч хвалявалася, Зміцер Вішнеў жартаваў
з публікай, якая з часам падцягнулася. І прыкладна праз паўгадзіны
мерапрыемства ўжо было падобна да закрытай літаратурнай вечарыны. Але менавіта
ў гэты час арганізатары вырашылі зрабіць пятнаццаціхвілінны “перакур”, які
сапсаваў увесь астатак вечара.
На двары пайшоў дождж. Умка жвава пазбірала сваіх
музыкантаў з-пад адкрытага неба і яны адправіліся пад дах, ў канцэртную залю
Палаца Мастацтв. За хвіліну да гэтага слухачы літаратурнай вечарыны пачулі, што
працяг іх мерапрыемства будзе адбывацца там жа. Але хто ж паэтаў пераадолее
Умку? Толькі яшчэ праз паўгадзіны мы зразумелі, што літаратурная вечарына ціха
і непрыметна знікла. Расейская музыка перабіла выступленне беларускай
літаратуры. А, мабыць, менавіта ў гэты час была верагоднасць таго, што многія
беларусы ўрэшце рэшт пабачаць сваіх паэтаў. Не адбылося. Нават са сваёй
тэрыторыі не здолелі выгнаць беларусы заезджых музыкаў. А жаль, была магчымасць
паспаборнічаць у маўленчай дуэлі.